13318. Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!

1 Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!
Ратуй народ, што ўсё згубіў,
Што на выгнаньні сьлёзы льле,
Пакуль Сын Божы не прыйдзе.

Прыпеў:
Не плач! Сьпявай!
Эмануіл народ спасе ад цёмных сіл.

2 Прыходзь, як сходзіў на Сынай,
Нам аб Сабе пазнаньне дай;
Наўчай дабру і памажы
Трымацца нам Тваёй мяжы. [Прыпеў]

3 Прыходзь, адвечны Цар Цароў
Увольніць нас ад кайданоў,
Падняць зь пякельнай глыбіні,
Застацца з намі ва ўсе дні. [Прыпеў]

Прыходзь, Нябеснае Сьвятло,

4 Каб нам ад сэрца адлягло;
Тваю прамудрасьць дай нам мець,
То нас не напужае сьмерць. [Прыпеў]

5 Прыходзь з Давідавым ключом,
Нам адчыні нябесны дом.
Нам выпрастуй жыцьцёвы шлях,
Каб не чапаўся грэх і страх. [Прыпеў]

Text Information
First Line: Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!
Title: Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!
Latin Title: Veni, Veni, Emmanuel
Translator: Unknown
Language: Belarusian
Source: Latin, probably 12th century
Copyright: Public Domain
Tune Information
Name: [Прыходзь, прыходзь, Эмануіл!]
Arranger: Thomas Helmore
Key: e minor or modal
Source: 15th century French melody
Copyright: Public Domain



Media
MIDI file: MIDI
More media are available on the tune authority page.

Suggestions or corrections? Contact us